https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ацяпленне ў садах і школах Мінска ўключаць з 6 кастрычніка


Аб гэтым паведаміла выконваючая абавязкі начальніка ўпраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама - начальнік аддзела гарадской гаспадаркі Марына Малаева.
"Прынята рашэнне Мінгарвыканкама аб уключэнні ацяплення з 6 кастрычніка ў дзіцячых дашкольных установах, школах, лячэбна-прафілактычных, медыцынскіх установах, установах сацыяльнага забеспячэння, музеях, дзяржаўных архівах і бібліятэках", - сказала Марына Малаева.

Цяпло падаюць па ўзгадненні з цеплазабеспячальнымі арганізацыямі пры наяўнасці пашпартоў гатоўнасці. Пры тэмпературы паветра вышэйшай за плюс 10 градусаў ацяпленне памяшканняў будуць праводзіць у рэжыме працеплівання.

5 кастрычніка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:05.10.2016
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:589
 
Ключевые слова:
Отопительный сезон Городское хозяйство Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме