https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


БРСМ будзе рабіць усё для ўдзелу моладзі ў будаўніцтве дзяржавы


Аб гэтым паведаміў першы сакратар ЦК ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" Андрэй Белякоў у час пасяджэння клуба "Адкрыты дыялог".
Андрэй Белякоў адзначыў, што клуб "Адкрыты дыялог" будзе паступова пашыраць межы і станавіцца цэнтрам абмеркавання самых розных тэм.

"Мы будзем і далей развіваць клуб і развівацца самі, рабіць усё для таго, каб моладзь краіны мела магчымасць думаць, аналізаваць і будаваць сваю дзяржаву", - сказаў ён.

Удзельнікі клуба прынялі ўдзел у сацыялагічным апытанні аб стратах і набытках пасля распаду Савецкага Саюза.

Галоўнай стратай апытаныя назвалі стратэгічную бяспеку і геапалітычны ўплыў на іншыя краіны. На другім месцы страт - дакладная і зразумелая ідэалогія, правільныя маральныя арыенціры, на трэцім - дружба народаў, сувязь рэспублік, на чацвёртым - даступнасць рэсурснай базы, шырокі рынак збыту.

Што датычыцца набыткаў, то ўдзельнікі апытання ў першую чаргу адзначылі набыццё незалежнасці дзяржавамі, магчымасці самастойна прымаць рашэнні. На другім радку набыткаў аказалася нацыянальная самасвядомасць, на трэцім - рыначная эканоміка.

Члены клуба "Адкрыты дыялог", сярод якіх прадстаўнікі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, вядомыя гісторыкі, сацыёлагі, журналісты, абмеркавалі 5 кастрычніка актуальную тэму "25 гадоў без Саюза: страты і набыткі. Погляд з Еўропы".

Ідэя стварэння дыскусійнай пляцоўкі на пастаяннай аснове ў фармаце клуба прагучала ў час аднайменнага праекта БРСМ на рэспубліканскім спартыўна-адукацыйным фестывалі "Алімпія".

Першае пасяджэнне клуба "Адкрыты дыялог" адбылося ў пачатку верасня ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці.

5 кастрычніка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:05.10.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1063
 
Ключевые слова:
БРСМ "Открытый диалог" СССР Независимость
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме