https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курс расійскага рубля падскочыў па выніках біржавых таргоў


На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 29 верасня 2016 года беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра, знізіўся да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс долара знізіўся на 0,0066 рубля (0,34%) і склаў 1,9564 рубля.

Курс еўра знізіўся на 0,0026 рубля (0,12%) да 2,1943 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0248 рубля (0,82%) і склаў 3,0466 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 40%, а долі долара ЗША і еўра — 30% кожная.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад коштаў на нафту. Кошт сыравіны маркі Brent за лічаныя гадзіны вырасла больш чым на 5%. За бараль даюць амаль 49 долараў. Гэта стала следствам перамоваў міністраў АПЕК у Алжыры, дзе яны змаглі дамовіцца пра абмежаванне ўзроўню здабычы нафты.

Сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 чацвярга знізіўся на 79,28 капейкі, склаўшы 63,1581 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 29 верасня 2016
 
Дата публикации:29.09.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:657
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме