https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У зоне адсялення Веткаўскага раёна злоўленыя браканьеры-дайверы


Аб гэтым паведамілі 29 верасня ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
Падводных паляўнічых затрымалі ў зоне адсялення Веткаўскага раёна, дзе забароненыя знаходжанне, паляванне і рыбалка.

На рацэ Беседзь 21 верасня работнікі Гомельскай міжраённай і абласной інспекцый сумесна з супрацоўнікамі міліцыі Веткаўскага РАУС затрымалі трох гамяльчан. Парушальнікі ў цёмны час сутак, выкарыстоўваючы стрэльбы для падводнага палявання, гідракасцюмы і асвятляльныя прыборы, незаконна здабылі 38 асобін розных відаў рыб агульнай вагой 45 кілаграмаў.

У дачыненні да двух парушальнікаў Веткаўскім РАСК распачатая справа на падставе ч. 4 арт. 281 КК. Аднаму з гамяльчан, які здабыў найбольшую колькасць рыбы, давядзецца кампенсаваць прычыненую навакольнаму асяроддзю шкоду ў 6 тыс. 615 рублёў. Другому парушальніку — у 2 тыс. 457 рублёў. Трэці паляўнічы злавіў рыбы менш, таму адкажа паводле адміністрацыйнага артыкула з кампенсаваннем нанесенай шкоды ў 1 тыс. 953 рублі.

Падводныя стрэльбы, рыштунак і аўтамабіль, на якім перамяшчаліся браканьеры, канфіскаваныя, дадалі ў Дзяржінспекцыі.

Алена Германовіч, БелаПАН
Гомель, 29 верасня 2016
 
Дата публикации:29.09.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:659
 
Ключевые слова:
Охрана природы Радиация Ветка Браконьерство Гомельшчына
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме