https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь можа стаць адным з сусветных лідараў па долі атамнай генерацыі ў энергабалансе


Аб гэтым у інтэрв`ю часопісу "Экономика Беларуси" расказаў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч.
Доля электраэнергіі, якая выпрацоўваецца БелАЭС, перавышае ўжо чвэрць аб`ёму яе вытворчасці ў краіне. І будзе расці. Беларусь у перспектыве можа стаць адным з сусветных лідараў па ўзроўні атамнай генерацыі ў агульным энергабалансе. У эканоміках толькі пяці краін свету энергія ад АЭС перавышае 40 працэнтаў у агульнай выпрацоўцы.

Беларусь стала першай замежнай пляцоўкай, дзе дзяржкарпарацыя "Расатам" пабудавала атамную станцыю з вода-вадзянымі рэактарамі (ВВЭР) пакалення 3+ з павышанымі характарыстыкамі бяспекі. Па рэферэнтным праекце пабудаваны атамныя энергаблокі ў Расіі, плануюцца да ўводу ў Егіпце, Турцыі, Венгрыі, Бангладэш.

"Мірны атам забяспечвае выпрацоўку больш як 10 працэнтаў электраэнергіі ў свеце. Усяго эксплуатуецца каля 440 энергаблокаў. Толькі ў мінулым годзе запусцілі 6 новых рэактараў. Паводле апошняга прагнозу МАГАТЭ, да 2050-га магутнасць АЭС у свеце вырасце больш як у два разы, да 890 Гвт, - удакладніў Віктар Каранкевіч. - Аб намерах пабудаваць АЭС заявілі Балгарыя, Латвія, Польшча, Францыя, Чэхія, Швейцарыя і іншыя. Зусім нядаўна 12 еўрапейскіх дзяржаў выступілі з ініцыятывай стварыць прамысловы альянс для зацікаўленых у малых модульных ядзерных рэактарах".

21 снежня 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:21.12.2023
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:121
 
Ключевые слова:
Белорусская АЭС Ядерная энергетика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме