https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курс валют на 24 жніўня


Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 8.55 24 жніўня 2016 года.
На 24 жніўня 2016 года Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 1,9421 беларускага рубля (19.421 за адзінку валюты без уліку дэнамінацыі)
Еўра — 2,203 (22.030)
Расійскі рубель (за 100) — 2,9995 (299,95)
Украінская грыўна (за 100) — 7,6748 (767,48)

Кошык валют — 0,3804

У параўнанні з папярэднім днём курс долара вырас на 0,67 капейкі (67 рублёў) (0,35%), еўра — на 1,98 капейкі (198 рублёў) (0,91%), расійскага рубля (за 100) — знізіўся на 1,02 капейкі (1,02 рубля за адзінку) (0,34%), грыўны (за 100) — вырас на 2,50 капейкі (2,50 рубля за адзінку) (0,33%). Курс кошыка валют вырас на 0,24% у параўнанні з папярэднім днём і на 10,79% у параўнанні з паказчыкам на канец 2015 года.

Каэфіцыент "еўра / долар" — 1,1343, "долар/расійскі рубель" — 64,747, "долар/грыўна" — 25,305.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў 24 жніўня ў 8.55 долар куплялі па 1,92—1,94 (19.200—19.400) і прадавалі па 1.945—1.956 (19.450—19.560) рубля. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі вырас на 0,72 капейкі (да 1,9331 рубля), або на 72 рублі (да 19.331), продажу — на 0,74 капейкі (да 1,9506 рубля), або на 74 рубля (да 19.506).

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 1.93—1.94 (19.300—19.400) пры куплі, 1.945-1.955 (19.450—19.550) пры продажы.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 24 жніўня 2016
 
Дата публикации:24.08.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:547
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме