https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


МУС Беларусі: Нязначнае павелічэнне ў 2015 годзе колькасці злачынстваў істотна не паўплывала на аператыўную абстаноўку


Агульнае раскрыццё злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку перавысіла 58%, цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў — 90%.
"Нягледзячы на нязначнае ў параўнанні з 2014 годам павелічэнне колькасці зарэгістраваных злачынстваў, гэта не аказала істотнага ўплыву на аператыўную абстаноўку, якая ў краіне застаецца стабільнай і кантраляванай", — паведаміў газеце Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі "На страже" начальнік галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку МУС палкоўнік міліцыі Анатоль Саковіч.

Паводле яго слоў, адзначаны некаторы рост колькасці крадзяжоў, разбойных нападаў, выкраданняў аўтатранспарту, вымагальніцтваў і хуліганстваў. У той жа час удалося дабіцца зніжэння колькасці забойстваў, фактаў наўмыснага прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў, згвалтаванняў, махлярстваў і рабаванняў. Агульнае раскрыццё злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку перавысіла 58%, цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў — 90%, і гэты паказчык будзе паляпшацца, паабяцаў Саковіч. Ён адзначыў, што сёлета значна ўмацавалі свае пазіцыі мінскія падраздзяленні крымінальнага вышуку: "павялічылася раскрыццё злачынстваў, што асабліва значна з улікам наяўнай нагрузкі".

Найбольшы занепакоенасць, паводле слоў Саковіча, выклікае праблема кватэрных рабаванняў і разбояў, нягледзячы на тое што іх доля ў агульнай структуры злачыннасці нязначная. Вынікі працы па ўстанаўленні асоб, якія маюць дачыненне да кожнага такога факта, знаходзяцца на асаблівым кантролі кіраўніцтва ГУКВ МУС, сказаў ён.

У ліку значных дасягненняў супрацоўнікаў крымінальнага вышуку Саковіч назваў раскрыццё шэрагу рэзанансных злачынстваў, у тым ліку серыі забойстваў, учыненых так званымі "чорнымі рыэлтарамі" ў 2009—2014 гадах у Магілёўскай вобласці. Двое злачынцаў схілялі людзей, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, да продажы іх нерухомасці, пасля чаго прысвойвалі грашовыя сродкі і распраўляліся з ахвярамі. Шасцёра пацярпелых лічыліся без вестак зніклымі да тых пор, пакуль не было ўстаноўлена, што іх няма ў жывых, а прычыны смерці носяць крымінальны характар. Злачынцы прызналіся ва ўчыненым і ўказалі могілкі, дзе закапалі целы ахвяр.

Гомельскія аператыўнікі выкрылі падазронага ў забойстве дзвюх жыхарак абласнога цэнтра. Аказалася, што малады чалавек працаваў з дзяўчатамі на адным прадпрыемстве, таму яны без апаскі садзіліся ў машыну да калегі, які прапаноўваў падвезці да месца прызначэння.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 3 кастрычніка 2015
 
Дата публикации:03.10.2015
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:857
 
Ключевые слова:
Криминал Преступность Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме