https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзень беларускага пісьменства пройдзе 4 верасня ў Рагачове


Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 80 ад 1 лютага 2016 года.
Дзень беларускага пісьменства пройдзе 4 верасня ў Рагачове Гомельскай вобласці, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

Для падрыхтоўкі і правядзення свята ствараецца нацыянальны арганізацыйны камітэт. Яго ўзначаліць віцэ-прэм`ер Наталля Качанава.

Фінансаванне падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў Дня пісьменства даручана ажыццявіць за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў са сродкаў, прадугледжаных на правядзенне цэнтралізаваных мерапрыемстваў, а таксама іншых крыніц.

Дзень беларускага пісьменства - нацыянальнае свята. Адзначаецца з 1994 года і праводзіцца з мэтай прапаганды лепшых традыцый нацыянальнай культуры, друкаванага слова, духоўнасці беларускага народа. Праводзіцца ў гістарычных і культурных цэнтрах, з якімі непарыўна звязана жыццё вядомых дзеячаў краіны.

2 лютага 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:02.02.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:800
 
Ключевые слова:
Год культуры Рагачоў День белорусской письменности
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме