https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курс валют на 2 лютага


Курс долара вырас больш як на 500 рублёў, еўра — амаль на 700 рублёў.
Беларускі рубель ў аўторак, 2 лютага, зноў рэзка знізіўся ў адносінах да долара ЗША і еўра.

Паводле звестак Беларускай валютна-фондавай біржы, курс долара ЗША вырас на 562 рублі (2,68%) да 21.568 рублёў.

Курс еўра вырас на 698 рублёў (3,06%) і склаў 23.505 рублёў.

Расійскі рубель умацаваўся да беларускага на 0,99 рубля (0,36%) да 276,17 рубля.

Тым часам у Расіі рубель пачаў таннець ўслед за нафтай, якая аднавіла зніжэнне пасля дасягнення цаны 36 долараў за бараль у канцы мінулага тыдня. Кошт ф`ючарса на нафту маркі Brent з пастаўкай у красавіку 2016 года на біржы ICE ў Лондане ўпаў на 1,81% да 33,62 долара за бараль.

Сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на ММВБ, на падставе якога ўстанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, да 11.30 аўторка вырас на 1,6009 рубля, склаўшы 77,9273 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 2 лютага 2016
 
Дата публикации:02.02.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:608
 
Ключевые слова:
Курс валют Биржевые торги Белорусский рубль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме