https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курс долара знізіўся больш чым на 400 рублёў, еўра — амаль на 500


Курс долара і еўра рэзка знізіўся на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 29 студзеня 2016 года.
Паводле звестак біржы, курс долара ЗША знізіўся на 411 рублёў (1,94%) да 20.823 рублёў.

Курс еўра знізіўся на 495 рублёў (2,14%) і склаў 22.623 рублі.

Расійскі рубель вырас да беларускага на 2,1 рубля (0,77%) да 276,39 рубля.

Эксперты адзначаюць, што ўмацаванне беларускага рубля да долара ЗША і еўра з`яўляецца следствам агульнага ўмацавання расійскай валюты на фоне росту цэн на нафту.

Сусветныя цэны на нафту ў пятніцу раніцай захоўваюць станоўчую дынаміку з надзеямі на тое, што здабыўныя краіны неўзабаве могуць прыйсці да пагаднення скараціць здабычу для падтрымкі нафтавага рынку.

Па стане на 7.50 кошт красавіцкіх ф`ючарсаў на паўночнаморскую нафтавую сумесь маркі Brent вырасла на 1,09% да 35,2 долара за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, да 11.30 29 студзеня ўпаў на 2,2 рубля, склаўшы 75,1723 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 29 студзеня 2016
 
Дата публикации:29.01.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:651
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме