https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курс валют 21 студзеня


Курс долара перавысіў 21.500 рублёў, еўра амаль дасягнуў 24.000.
На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 21 студзеня беларускі рубель прадэманстраваў найбольшае падзенне з пачатку года: курс долара ЗША перавысіў 21.500 рублёў, еўра — амаль дасягнуў 24.000.

Сённяшнія таргі пачаліся з рэзкага росту курсаў валют. Паводле звестак біржы, курс долара ЗША вырас на 1.103 рубля (5,39%) да 21.564 рублёў. Курс еўра вырас на 1.388 рублёў (6,20%) да 23.779 рублёў. Расійскі рубель умацаваўся да беларускага на 3,27 рубля (1,27%) да 260,24 рубля.

Нагадаем, пры падрыхтоўцы рэспубліканскага бюджэту на 2016 год быў закладзены сярэднегадавы курс долара 18.700 рублёў.

Пры курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курса рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 40%, а долі долара ЗША і еўра — 30% кожная. Фінансавыя аналітыкі адзначаюць, што беларускі рубель падае ўслед за расійскім. У сваю чаргу зніжэнне курсу расійскага рубля адбываецца з-за памяншэння цэн на нафту.

Акрамя гэтага, у Беларусі павышаны попыт на валюту абумоўлены агульнай эканамічнай нестабільнасцю і нервовасцю, якая адчуваецца на валютным рынку. Пры гэтым Нацбанк, па ўсёй бачнасці, імкнецца не задзейнічаць золатавалютныя рэзервы на падтрыманне курсу — аб`ём ЗВР Беларусі па выніках снежня упаў амаль да пяцігадовага мінімуму. Меншым іх аб`ём быў толькі на парозе дэвальвацыі 2011 года.

Падобную сітуацыю не прадугледжваў нават песімістычны сцэнар сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2016 год. Цяперашні прагноз распрацоўваўся ў 2015 годзе з улікам эканамічных чаканняў расійскіх уладаў, якія не прагназавалі такога рэзкага падзення цэн на нафту.

На маскоўскай біржы курс расійскай валюты 21 студзеня працягнуў зніжэнне — сярэдняўзважаны курс долара да расійскага рубля разлікамі "заўтра", па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, да 11.30 чацвярга вырас на 4,13 рубля, склаўшы 83,5913 рубля. Курс еўра пры гэтым перавысіў 91 рубель.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 21 студзеня 2016
 
Дата публикации:21.01.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1009
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме