https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Фіксацыя цэн у беларускіх рублях на кватэры, што здаюцца, дапаможа адрэгуляваць рынак арэнды жылля ў Беларусі


Такое меркаванне выказала начальнік аддзела арэнды жылля групы кампаній "Твая сталіца" Наталля Радзеня.
"З ростам курса долара немагчыма ўтрымаць тую цану, якая была раней, і рынак прыходзіць да таго, што ўсе пачынаюць таргавацца. Мы займаемся гэтым грунтоўна, самі тэлефануем уласнікам, каб знізіць кошт, спрабуем угаварыць зафіксаваць цэны ў беларускіх рублях. На мой погляд, гэта сёння адзіна правільны шлях, як адрэгуляваць рынак арэнды, зрабіць яго больш цывілізаваным у адносінах да цэнавай палітыкі", - падкрэсліла эксперт.

Наталля Радзення заўважыла, што цяперашні рынак карэнным чынам адрозніваецца ад рынку мінулых гадоў. Паводле яе слоў, раней для агляду кватэры "выбудоўвалася чарга", і ў арэндадаўцы была ўпэўненасць, што жыллё будзе здадзена ў любым выпадку.

"Адбылася рэвалюцыя на рынку арэнды: выбірае жыллё арандатар, а не ўласнік жылля", - канстатавала яна.

Акрамя таго, немалаважную ролю адыгрывае павышэнне са студзеня 2016 года тарыфаў на камунальныя паслугі.

"Мы ўласнікам і гэта спрабуем данесці, растлумачваючы, што трэба або зніжаць кошт, фіксаваць яго, або браць камунальныя расходы на сябе", - дадала Наталля Радзеня.

На пытанне, ці ёсць разуменне і рэакцыя арэндадаўцы на бягучыя падзеі на валютным рынку, спецыяліст адказала: "Кошт сталі зніжаць усе і паўсюль. Калі яшчэ ў снежні было праблематычна, то цяпер людзі бачаць, што долар расце, і пачалі таргавацца. Уласнікі пустых кватэр, якія не здаюцца пэўны час, разумеюць, што яны змогуць атрымаць такія квітанцыі аб аплаце за жыллёва-камунальныя паслугі, якія наўрад ці іх абрадуюць. Цяпер прасцей здаць жыллё за меншыя грошы і мець яшчэ невялікі прыработак".

Як канстатавала Наталля Радзеня, цэны на арэнду жылля ў студзені гэтага года істотна адрозніваюцца ад лічбаў таго ж месяца мінулага года. Так, напрыклад, цяпер можна арандаваць двухпакаёвую кватэру па вуліцы Убарэвіча ў Мінску з мэбляй за $230, у той час як у студзені мінулага года за аналагічную "двушку" па той жа вуліцы давялося б заплаціць $400 у месяц.

Паводле даных начальніка аддзела арэнды жылля, сёння аднапакаёвую кватэру ў Мінску можна зняць у сярэднім за $180, трохпакаёвую - за $250. Да гэтага кошту стандартна дабаўляецца плата за камунальныя паслугі.

22 студзеня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.01.2016
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:682
 
Ключевые слова:
Жильё в Беларуси Аренда Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме