https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курс долара перавысіў 19.200 рублёў, еўра — амаль дасягнуў 21.000 рублёў


На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 12 студзеня 2016 года беларускі рубель працягнуў падаць. Курс долара ЗША вырас на 186 рублёў да 19.234 рублёў, або на 0,98%.
Паводле звестак біржы, курс еўра вырас на 214 рублёў, або на 1,03%, і склаў 20.951 рубель.

Курс расійскага рубля вырас на 0,83 рубля (0,33%) да 251,04 рубля.

У асноўных напрамках грашова-крэдытнай палітыкі Нацбанк зафіксаваў, што ў 2016 годзе валютны курс будзе вызначацца на аснове попыту і прапановы, валютныя інтэрвенцыі будуць мінімізаваныя. Пры падрыхтоўцы рэспубліканскага бюджэту на гэты год быў закладзены сярэднегадавы курс долара 18.700 рублёў.

Фінансавыя аналітыкі адзначаюць, што беларускі рубель зніжаецца ўслед за расійскім. У сваю чаргу падзенне расійскага рубля адбываецца з-за змяншэння цэн на нафту.

Сусветныя цэны на чорнае золата працягваюць падзенне на фоне занепакоенасці інвестараў сітуацыяй у эканоміцы Кітая, глабальных лішкаў сыравіны на рынку і ўмацавання амерыканскай валюты. Нафта 12 студзеня працягвае прыкметна таннець на фоне захавання лішкаў на рынку. Цана гатунку Brent ўпала ніжэй за 31 долар за бараль, з пачатку 2016 года цана на Brent ўпала больш як на 12%.

На гэтым фоне ў Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" ММВБ, згодна з якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, да 11.30 аўторка вырас на 65,34 капейкі, склаўшы 76,6041 рубля. У панядзелак, 11 студзеня, сярэднеўзважаны курс долара складаў 75,9507 расійскага рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 12 студзеня 2016
 
Дата публикации:12.01.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:588
 
Ключевые слова:
Курс валют Биржевые торги Белорусский рубль Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме