https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Белавія" адкрые рэйс з Мінска ў Палангу


Авіякампанія "Белавія" летам гэтага года плануе адкрыць прамыя зносіны паміж Палангай і Мінскам.
Аэрапорт Палангі паведамляе, што палёты будуць выконвацца раз у тыдзень (па нядзелях) з 19 чэрвеня да 4 верасня.

"Мы спадзяемся, што гэты сезонны кірунак дапаможа жыхарам Беларусі адкрыць для сябе літоўскае ўзмор`е і прапанаваныя там забавы, а прамы рэйс Мінск — Паланга зэканоміць час на гэта падарожжа", — пракаментавала ў прэс-рэлізе камерцыйны дырэктар кампаніі Lietuvos oro uostai ("Аэрапорты Літвы ") Юратэ Балтрушайцітэ.

Намеснік гендырэктара "Белавія" Ігар Чаргінец на сваёй старонцы ў "Фейсбуку" ўдакладніў, што мінімальны кошт білета "Белавія" на рэйс Мінск — Паланга будзе складаць 99 еўра (туды-назад, усе зборы ўключаны), у адзін бок — 55 еўра.

Палёты будуць ажыццяўляцца на самалёце Boeing 737, які змяшчае 125 пасажыраў. Пра продаж квіткоў будзе абвешчана ў найбліжэйшы час.

"Белавія" стане сёмым авіяперавозчыкам ў аэрапорце Палангі. Зараз там працуюць SAS, Norwegian і airBaltic, самалёты якіх лётаюць у Капенгаген, Осла і Рыгу.

Раней "Белавія" ўжо наладзіла рэгулярныя зносіны з Мінска ў аэрапорт Вільнюса.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 13 студзеня 2016
 
Дата публикации:13.01.2016
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:888
 
Ключевые слова:
Авиаперевозки Вільня Паланга Белавиа Литва Туризм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме