https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Урадам Беларусі вызначаны меры па выкананні заданняў на 2016 год па будаўніцтве жылля


Пра гэта на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Гэта вынікае з пастановы Савета Міністраў ад 29 снежня 2015 г. нумар 1101 "Аб мерах па выкананні заданняў на 2016 год па будаўніцтве жылых дамоў, аб`ёмах уводу ў эксплуатацыю і фінансавання будаўніцтва жылля і аб`ектаў інжынернай і транспартнай інфраструктуры ў 2017 годзе".

Згодна з дакументам, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму сумесна з Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва прадпісана забяспечыць выкананне заданняў на 2016 год па ўводзе ў эксплуатацыю агульнай плошчы жылых дамоў ва ўстаноўленых аб`ёмах, а таксама стварэнне задзелу пад праграму жыллёвага будаўніцтва на 2017 год; прыняць меры па стрымліванні росту кошту будаўніцтва жылля з дзяржаўнай падтрымкай і за кошт бюджэтных сродкаў, забяспечыўшы выкарыстанне праектаў (серый) эканамічных жылых дамоў тыпавых спажывецкіх якасцей, пералік якіх зацвярджаецца Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва.

Пры фарміраванні праграм дзяржаўнага заказу на будаўніцтва (узвядзенне, рэканструкцыю) жылых памяшканняў максімальна даручана прымяняць праекты такіх дамоў у буйнапанэльным выкананні; аказваць усебаковае садзейнічанне грамадзянам у будаўніцтве індывідуальных жылых дамоў, у тым ліку шляхам пашырэння асартыменту прадукцыі індустрыяльнага домабудавання для выкарыстання ў індывідуальным жыллёвым будаўніцтве, стварэння сістэмы паслуг па будаўніцтве індывідуальных жылых дамоў, аказання дапамогі ў забеспячэнні будаўнічымі матэрыяламі.

Дакумент таксама змяшчае шэраг даручэнняў Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрству фінансаў, Міністэрству энергетыкі і Міністэрству сувязі і інфарматызацыі, накіраваных на забеспячэнне мер па выкананні заданняў на 2016 год па будаўніцтве жылых дамоў.

Акрамя таго, пастановай устаноўлены гранічны нарматыў кошту 1 кв.м агульнай плошчы жылога памяшкання ў памеры Br6,6 млн; гранічны паказчык кошту 1 кв.м агульнай плошчы жылога дома (кватэры) у памеры, які не перавышае Br9,4 млн, для выдачы льготнага крэдыту ААТ "Белаграпрамбанк" у адпаведнасці з указам нумар 346 "Аб некаторых мерах па развіцці жыллёвага будаўніцтва ў вёсцы"; гранічны нарматыў кошту 1 кв.м агульнай плошчы жылога памяшкання ў памеры Br9,4 млн для выдачы льготнага крэдыту на будаўніцтва (рэканструкцыю) аднакватэрных, блакіраваных жылых дамоў (кватэр у блакіраваным жылым доме) ААТ "Ашчадны банк "Беларусбанк" шматдзетным сем`ям, якія пастаянна пражываюць і працуюць у сельскіх населеных пунктах і ажыццяўляюць будаўніцтва ў сельскіх населеных пунктах. Пастанова ўступіла ў сілу 1 студзеня 2016 года.

6 студзеня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.01.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:620
 
Ключевые слова:
Строительство Жильё в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме