https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Конкурс працаў пра беларускае замежжа працягнуты да 1 сакавіка


Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” абвясціла конкурс з нагоды свайго 25-гадовага юбілею.
На шматлікія просьбы ўдзельнікаў, працягнуты тэрмін прыёму працаў на конкурс, прысвечаны гісторыі і сучаснасці беларускага замежжа, які Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” абвясціла з нагоды свайго 25-гадовага юбілею. Можна паспець падаць працу да 1 сакавіка на адрас: zbsb.minsk@gmail.com з пазнакай “На конкурс”.

Пра нашых суродзічаў за мяжой тут, у Беларусі, дагэтуль ведаюць няшмат. Але ж менавіта праз іх, беларусаў у замежжы, праз іх справы і творы ва ўсе часы нас, беларусаў, бачыць свет за мяжой: давайце супольна распавядзем пра незвычайныя лёсы і справы беларусаў замежжа, каб лепш ведаць і разумець найперш саміх сябе, каб адчуць, што незалежна ад месца пражывання – мы адна нацыя.

Чакаем працаў і ад прафесійных навукоўцаў, і ад аматараў, ад сталых даследчыкаў і пачаткоўцаў. Месца пражывання значэння не мае. Галоўнае, каб тэксты былі раней не публікаваныя і напісаныя на беларускай мове.

Па выніках конкурсу пераможцы атрымаюць каштоўныя ўзнагароды, а найлепшыя працы ўдзельнікаў будуць апублікаваныя.

Памер тэкстаў да 1 аўтарскага аркуша (каля 40 тысяч знакаў).

Да разгляду прымаюцца арыгінальныя аўтарскія тэксты навуковага, навукова-папулярнага, публіцыстычнага характару. Яны могуць быць прысвечаныя розным аспектам жыцця і дзейнасці беларусаў у замежжы, у тым ліку:

-  біяграфіям пісьменнікаў, мастакоў, кампазітараў, палітыкаў, грамадскіх і іншых дзеячаў, чыё жыццё і творчасць звязаныя з замежжам;
-  асэнсаванню творчай спадчыны дзеячаў беларускага замежжа;
-  гісторыі масавых эміграцый, перасяленняў беларусаў па-за межы Беларусі;
-  гісторыі або сучаснасці беларускай прысутнасці ў асобнай краіне;
-  дзейнасці беларускіх дзяржаўных прадстаўніцтваў на Захадзе: Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, Беларускай Цэнтральнай Рады;
-  дзейнасці асобных беларускіх арганізацый, суполак, калектываў, сродкаў масавай інфармацыі;
-  сацыяльным, эканамічным, культурным аспектам існавання беларускага замежжа.

У склад журы конкурсу ўваходзяць сябры Рады МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”:

Наталля Гардзіенка, гісторык, намеснік дырэктара БДАМЛМ,
Лявон Юрэвіч, архівіст Нью-ёрскай публічнай бібліятэкі,
др. Вітаўт Кіпель, старшыня БІНіМа,
др. Янка Запруднік, сябра ўправы БІНіМа,
Валеры Герасімаў, загадчык аддзелу старадрукаў і рэдкіх выданняў Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь, намеснік старшыні Рады МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”.

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
12 студзеня 2016
 
Дата публикации:12.01.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:972
 
Ключевые слова:
Конкурс Беларусы ў свеце Диаспора
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме