Адкрывалі шыльду з QR-кодам камандзір 557-й інжынернай брыгады палкоўнік Алег Івашка і першы сакратар Гродзенскага гарадскога камітэта БРСМ Арцём Макарэвіч. Удзельнікі мерапрыемства ўшанавалі хвілінай маўчання памяць героя-военачальніка і загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны абаронцаў.
Праца над міжнародным гісторыка-патрыятычным праектам «Лічбавая зорка» вядзецца вельмі актыўна: шыльды адкрываюць ва ўсіх кутках Беларусі, і ўжо можна ўбачыць дзясяткі «лічбавых зорак».
Звязда, 1 снежня 2023