https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі праходзіць акцыя "Тыдзень без пластыка"


Акцыя арганізаваная таварыствам "Зялёная сетка".
Пачатак акцыі быў прымеркаваны да штогадовага Міжнароднага дня другаснай перапрацоўкі, які адзначаўся 15 лістапада. "Тыдзень без пластыка" працягнецца па 22 лістапада. Яе мэта — прыцягнуць увагу грамадскасці і прамысловых структур да рэцыклінгу (працэсу перапрацоўкі адходаў). 

Удзельнікам акцыі прапануецца на працягу тыдня не выкідваць выкарыстаныя пластыкавыя пакеты і тару, а складаць іх. Так, лічаць арганізатары, можна будзе наглядна ацаніць, колькі пластыка чалавек купляе і ці трэба яму набываць такую колькасць упакоўкі.

"Маленькі пластыкавы пакет, у які нам у магазіне клапатліва кладуць агародніну, бутэлька з-пад напою, плёнка, у якую загортваюць садавіну, — усё гэта раскладаецца больш за 300 гадоў.

Але гэта першае, што адпраўляецца ў сметнік, а потым у велізарнай колькасці трапляе на гарадскія звалкі. Гэтыя горы пластыка забруджваюць зямлю, атручваюць грунтавыя воды, адмоўна ўплываюць на змену клімату", — адзначаецца ў паведамленні, апублікаваным на "Зялёным партале".

Удзельнікам акцыі прапануецца на працягу тыдня весці дзённік, апісваючы кожны пражыты дзень, і да 20 лістапада выслаць запісы на адрас: pressgreenbel@gmail.com. Арганізатары акцыі абяцаюць падрыхтаваць цікавы выніковы матэрыял і апублікаваць яго на "Зялёным партале".

БелаПАН
Мінск, 18 лістапада 2015
 
Дата публикации:18.11.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:828
 
Ключевые слова:
"Неделя без пластика" Акция Экология
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме