https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША на 83 рублі


На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 17 верасня курс долара ЗША знізіўся на 83 рублі, або на 0,47%, да 17.636 рублёў.
Курс еўра вырас на 16 рублёў, або на 0,08%, і склаў 19.963 рублёў.

Курс расійскага рубля вырас на 0,34 рубля, або на 0,13%, да 269,13 рублёў. 

Беларускі рубель умацаваўся да долара следам за расійскім, які, у сваю чаргу, умацоўваецца з-за росту цэн на нафту, што акрэсліўся. 

Цэны на нафту растуць на фоне зніжэння запасаў нафты ў ЗША і слабых эканамічных паказчыкаў Азіі. На 9.55 нафта гатунку Brent таргавалася на ўзроўні 49,97 долара за бараль.

Сярэднеўзважаны курс долара да расійскага рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 чацвярга знізіўся на 56,5 капейкі, склаўшы 65,3623 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 17 верасня 2015
 
Дата публикации:17.09.2015
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:849
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме