https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Уладальнікі аграсядзіб будуць атрымліваць дапамогу на дзяцей, як прадпрымальнікі і адвакаты


Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
З 21 жніўня змяняецца працэдура прызначэння і выплаты дзяржаўных дапамог на дзяцей фізічным асобам, якія ажыццяўляюць дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму без рэгістрацыі ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў. 

Гэта звязана з уваходжаннем ў сілу ўказа № 174 ад 25 красавіка 2015 года, у адпаведнасці з якім з 29 ліпеня ўладальнікі аграсядзіб трапілі ў катэгорыю асоб, якія выплачваюць абавязковыя страхавыя ўзносы самастойна. 

У прыватнасці, пры вызначэнні месца прызначэння і выплаты дзярждапамог на дзяцей, памераў дапамогі для догляду дзіця да трох яго гадоў, а таксама парадку прыпынення дзейнасці ў сувязі з доглядам дзіця ва ўзросце да трох гадоў на ўладальнікаў аграсядзіб цяпер распаўсюджваюцца тыя ж нормы, якія прымяняюцца ў дачыненні да іншых асоб, якія выплачваюць абавязковыя страхавыя ўзносы самастойна, — індывідуальных прадпрымальнікаў, натарыусаў, адвакатаў і рамеснікаў. 

Так, уладальнікі аграсядзіб могуць прыпыняць дзейнасць для догляду дзіця ва ўзросце да трох гадоў і атрымліваць у гэты перыяд дапамогі ў поўным памеры. У выпадку непрыпынення дзейнасці ў сувязі з доглядам дзіця дапамога прызначаецца і выплачваецца ў памеры 50% ад устаноўленага. 

Як патлумачылі ў Мінпрацы і сацабароны, для прыпынення дзейнасці ў сувязі з доглядам дзіця неабходна падаць пісьмовую заяву ў падатковы орган па месцы пастаноўкі на ўлік ў якасці плацельшчыка збору. Пры гэтым дата прыпынення дзейнасці, што ўказваецца ў такой заяве, не можа быць ранейшай за дату падачы самой заявы. Пасля падачы заявы асобам, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы аграэкатурызму, забараняецца ажыццяўляць сваю дзейнасць да яе аднаўлення. 

Месцам прызначэння дзяржаўных дапамог вызначаны органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ў адпаведнасці з рэгістрацыяй па месцы жыхарства (месцы знаходжання).

Дакументам, на падставе якога вызначаецца месца прызначэння дзяржаўных дапамог, з`яўляецца дакумент, які пацвярджае выплату збору за ажыццяўленне дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму.

Анастасія Салановіч, БелаПАН
Мінск, 21 жніўня 2015
 
Дата публикации:21.08.2015
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1309
 
Ключевые слова:
Страховка Соцзащита в Беларуси Агроусадьба
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме