https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуская чыгунка растлумачыла правілы правозу веласіпедаў у цягніках


Новыя правілы перавозак набылі моц 1 жніўня.
Як зазначылі ў прэс-службе БЧ, новыя правілы перавозак пасажыраў, багажу і грузабагажу чыгуначным транспартам агульнага карыстання, якія зацверджаны пастановай Савета міністраў № 609 ад 17 ліпеня 2015 года і набылі моц 1 жніўня, "у частцы перавозкі веласіпедаў не ўтрымліваюць значных змяненняў у дачыненні да дзейнай раней рэдакцыі правілаў і лібералізуюць пэўныя ўмовы перавозкі".

Так, у адпаведнасці з п. 88 новых правілаў у лік нормы бясплатнага правозу ручной паклажы дапускаецца перавозка аднаго веласіпеда ў разабраным і ўпакаваным выглядзе памерам па суме трох вымярэнняў не большай за 200 сантыметраў. Гэта норма ўтрымлівалася і ў старой рэдакцыі дакумента.

Разам з тым, калі папярэдняй рэдакцыяй правілаў буйнагабарытныя прадметы, памер якіх па суме трох вымярэнняў перавышаў 200 см, да перавозкі ў якасці ручной паклажы ў пасажырскіх вагонах не дапускаліся (п. 68 правіл), то дзейная рэдакцыя прадугледжвае магчымасць правозу ў вагонах у якасці ручной паклажы веласіпеда ва ўпакоўцы, калі па суме трох вымярэнняў гэта ручная паклажа перавышае 200 см. 

Так, замест адмовы пасажыру ў перавозцы такой ручной паклажы яму будзе пры паездцы ў цягніках рэгіянальных ліній бізнес-класа, міжрэгіянальных і міжнародных ліній прапанавана дадаткова аформіць поўны праязны дакумент. Напрыклад, кошт праезду па маршруце Мінск — Орша ў плацкартным вагоне цягніка міжрэгіянальных ліній сёння складае 48 тыс. рублёў. У тым выпадку, калі пасажыр хоча перавезці ў плацкартным вагоне гэтага цягніка веласіпед, памеры якога ў разабраным выглядзе па суме трох вымярэнняў перавышаюць 200 см, яму спатрэбіцца дадаткова заплаціць яшчэ 48 тыс. рублёў. Кошт праезду пасажыра разам з веласіпедам у плацкартным вагоне цягніка міжрэгіянальных ліній Мінск — Маладзечна складзе 62 тыс. рублёў, Мінск — Баранавічы — 76 тыс. рублёў.

У адпаведнасці з п. 90 правіл веласіпед ў неразабраным выглядзе, як і раней, у цягніку з ненумараванымі месцамі дазваляецца правозіць не больш за адзін у тамбуры вагона (пры іх наяўнасці), а таксама ў вызначаных перавозчыкам месцах у вагонах за плату, устаноўленую згодна з заканадаўствам.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 7 жніўня 2015
 
Дата публикации:07.08.2015
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:1211
 
Ключевые слова:
Беларуская чыгунка Перевозка велосипедов
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме