https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прыбытак беларускіх банкаў знізіўся амаль на чвэрць


За першае паўгоддзе прыбытак беларускіх банкаў знізіўся амаль на чвэрць у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам.
Як сведчаць статыстычныя звесткі Нацбанка, за першую палову 2015 года беларускія банкі атрымалі прыбытак у 2,43 трлн. рублёў супраць 3,18 трлн. рублёў за аналагічны леташні перыяд. 

Сітуацыя ў разрэзе банкаў характарызуецца рознанакіраванай дынамікай. Так, прыбытак "Беларусбанка" за студзень—чэрвень склаў 620 млрд. рублёў і павялічыўся ў параўнанні з першым паўгоддзем мінулага года на 13,9%. 

Разам з тым прыбытак "Белаграпрамбанка" склаў 307,5 млрд. рублёў і знізіўся ў параўнанні з аналагічным паказчыкам 2014 года амаль на 54%. 

Прыбытак "Белінвестбанка" дасягнуў у першым паўгоддзі 82,2 млрд. рублёў, скараціўшыся ў параўнанні з першым паўгоддзем мінулага года на 42,4%. 

"БПС-Ашчадбанк" за студзень—чэрвень атрымаў прыбытак у 114,9 млрд. рублёў, што на 61,7% менш у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам. 

"Прыёрбанк" атрымаў прыбытак у памеры 674,4 млрд. рублёў — на 69,6% больш, чым за першае паўгоддзе 2014-га. 

Прыбытак "Банка БелЗЭБ" за студзень—чэрвень склаўся на ўзроўні 278,6 млрд. рублёў і вырас у параўнанні з аналагічным леташнім паказчыкам на 2,5%. 

"Белгазпрамбанк" атрымаў прыбытак у 530 млрд. рублёў — на 47,4% больш, чым у першым паўгоддзі 2014 года. 

Паводле звестак Нацбанка, на 1 ліпеня гэтага года банкаўскі сектар Беларусі ўключаў 29 дзейных банкаў. З іх у аднаго банка адкліканая ліцэнзія на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці. У 24 банках прысутнічаў замежны капітал, прычым у 19 доля ўдзелу замежных інвестараў у статутным фондзе перавышала 50%.

Дзмітрый Заяц, БелаПАН
Мінск, 29 ліпеня 2015
 
Дата публикации:29.07.2015
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:881
 
Ключевые слова:
Финансы Банки Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме