https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Некаторыя раёны Беларусі знялі забарону на наведванне лясоў


Асобныя раёны Мінскай, Магілёўскай, Гомельскай і Віцебскай абласцей знялі забарону на наведванне лясоў, паведамілі ў Міністэрстве лясной гаспадаркі.
Адпаведнае рашэнне, паводле даных ведамства, прынялі выканкамы Вілейскага, Бабруйскага, Петрыкаўскага, Віцебскага і Бешанковіцкага раёнаў. 

У сувязі з гарачым надвор`ем, якое ўсталявалася ў Беларусі да нядаўняга часу, былі закрыты для наведвання амаль усе лясы. Па стане на 8 ліпеня выключэнне складалі толькі Свіслацкі, Мастоўскі, Мядзельскі і Валожынскі раёны. 

Абмежаванні і забароны на наведванне лесу маюць права ўстанаўліваць органы мясцовай выканаўчай улады ў сувязі з наступленнем высокай пажарнай небяспекі ў лясах. У перыяд забароны закрываюцца шлагбаумы на з`ездах з дарог у лес, пры неабходнасці ўстанаўліваюцца таблічкі з інфармацыяй аб забароне наведвання лесу і адказнасці за яе парушэнне. Выносяцца рашэнні мясцовых органаў улады па абмежаванні або поўнай забароне на наведванне, у тым ліку ўезд механічных транспартных сродкаў у лес і на тарфянікі (акрамя тэхналагічнага транспарту лясгасаў). На аўтатранспарце ў гэты час можна праязджаць толькі па дарогах, што вядуць да населеных пунктаў, а таксама да добраўпарадкаваных месц адпачынку. Распальванне вогнішча ў лесе і на тарфяніках на перыяд забароны або абмежавання наведвання лесу забаронена.

14 ліпеня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.07.2015
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:994
 
Ключевые слова:
Пожары Лесное хозяйство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме