https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 8 лістапада 2023 года


Гэты дзень з`яўляецца трыста дванаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 53 дні.
Якія падзеі адбыліся 8 лістапада і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 8 лістапада

У 1793 у Францыі быў адкрыты Луўр.
У 1956 годзе адбылося адкрыццё Музея абароны Брэсцкай крэпасці.
У 1961 годзе выйшаў першы выпуск праграмы "КВЗ".

Хто нарадзіўся 8 лістапада

1784 год: Тэадор Нарбут, гісторык, археолаг, інжынер.
1908 год: Міхась Багун, беларускі паэт, перакладчык.
1980 год: Канстанцін Касцючэнка, беларускі скульптар.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканская пісьменніца Маргарэт Мітчэл і расійскі акцёр тэатра і кіно Алег Меньшыкаў.

8 лістапада ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялікапакутніка Дзмітрыя Салунскага.

У народзе дзень Дзмітрыя асацыяваўся з апошнім днём вяселляў, бо хутка пачынаецца пост. Казалі: "Да Дзмітра баба хітра, а па Дзмітры — мужчыны хітры". Жанчыны не пралі, не ткалі і не займаліся працамі ў полі.

Таксама ў асобных рэгіёнах Беларусі завяршаўся выпас жывёлы. На гэты конт у народзе таксама існавала прыслоўе: "Да Змітра пасуць, а па Змітры пільнуюць". Лічылася, што ваўкі з гэтага дня асабліва галодныя і нападаюць на звяроў і чалавека.

Калі ў гэты дзень было цёпла, то і зіма будзе цёплая і вільготная. Калі выпаў снег, ён будзе ляжаць і на Вялікдзень.

Sputnik, 8 лістапада 2023
 
Дата публикации:08.11.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:162
 
Ключевые слова:
Ноябрь Календарь Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме