https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі ўздымаецца пытанне аб забароне свабоднага абароту пнеўматыкі


Пра гэта паведамляе Генеральная пракуратура Беларусі.
На каардынацыйнай нарадзе па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй Брэсцкай вобласці разгледжаныя пытанні выканання законнасці пры вырашэнні заяў і паведамленняў аб хуліганстве.

На нарадзе адзначана, што за апошнія два гады колькасць зарэгістраваных у Брэсцкай вобласці выпадкаў хуліганства ўзрасла ўтрая (са 186 да 531). У той жа час павелічэнне крымінальна каральных хуліганскіх праяў адбылося на фоне зніжэння колькасці асоб, прыцягнутых да адміністрацыйнай адказнасці за дробнае хуліганства. Некаторыя з іх пазбеглі прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці па прычыне няякаснага афармлення супрацоўнікамі органаў унутраных спраў пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях. 

У вобласці ў следча-судовай практыцы адсутнічае аднастайнасць па пытаннях кваліфікацыі злачынстваў па арт. 339 КК, размежавання гэтага складу злачынства з іншымі злачынствамі, звязанымі з пашкоджаннем маёмасці, адрознення дробнага хуліганства ад крымінальна каральнага.

Актуальным застаецца пытанне аб забароне свабоднага абароту пнеўматычных пісталетаў, з выкарыстаннем якіх колькасць хуліганскіх праяў пастаянна павялічваецца. 

З мэтай устаранення названых недахопаў упраўленню Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці і УУС Брэсцкага аблвыканкама дадзены шэраг даручэнняў, накіраваных на паляпшэнне якасці праводзімых праверак і расследавання крымінальных спраў па фактах хуліганстваў. 

Па даручэнні каардынацыйнай нарады УУС Брэсцкага аблвыканкама распрацаваныя арганізацыйна-практычныя меры, накіраваныя на выкананне рашэння Брэсцкага аблвыканкама аб абавязковым абсталяванні культурна-забаўляльных (начных) клубаў, стацыянарных аб`ектаў грамадскага харчавання і іншых устаноў сродкамі сістэмы відэаназірання. 

Акрамя таго, на падставе рашэння каардынацыйнай нарады распараджэннем пракурора Брэсцкай вобласці створана рабочая група для выпрацоўкі адзінай пазіцыі і падрыхтоўкі метадычных рэкамендацый па пытаннях кваліфікацыі дзеянняў неўстаноўленых асоб, якія ўчынілі хуліганскія дзеянні, спалучаныя з пашкоджаннем (знішчэннем) маёмасці.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 21 чэрвеня 2015
 
Дата публикации:21.06.2015
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1629
 
Ключевые слова:
Законодательство Хулиганство Пневматика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме