https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


За чатыры дні беларускімі памежнікамі былі затрыманыя 34 парушальнікі мяжы


За чатыры дні памежнікамі былі затрыманыя парушальнікі мяжы з Ірака, В`етнама, Эквадора, Грузіі і Украіны. Усяго 34 чалавекі, ў тым ліку чацвёра дзяцей.
Як паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі, вечарам 4 чэрвеня полацкія памежнікі атрымалі інфармацыю аб знаходжанні ў пагранзоне ў Браслаўскім раёне невядомых грамадзян.

Парушальнікі былі знойдзеныя. Аднак яны праігнаравалі патрабаванне аб спыненні і прадоўжылі рух у бок мяжы. Быў зроблены адзін папераджальны стрэл у паветра. Пяцярых невядомых затрымалі, а праз нейкі час быў затрыманы яшчэ адзін парушальнік.

Падчас праверкі высветлілася, што незаконнымі мігрантамі з`яўляюцца грамадзяне В`етнама, якія прыехалі ў Беларусь з Расіі. Яны імкнуліся ў Еўрасаюз у пошуках лепшых умоў жыцця.

Нелегалы прыцягнутыя да адказнасці за парушэнне дзяржаўнай мяжы, пагранічнага рэжыму і правілаў знаходжання ў Беларусі. Пасля выплаты штрафу в`етнамцы будуць дэпартаваныя з краіны. Кожнаму з іх забаронены ўезд у Беларусь на пяць гадоў.

6 чэрвеня ў лесе непадалёк ад населенага пункта Гаўрыліны заблудзілі 14 грамадзян Ірака —10  дарослых і чацвёра дзяцей, малодшаму не споўнілася і трох гадоў. З усёй групы толькі адна жанчына крыху размаўляла па-руску. Яна і сказала, што, прадаўшы на радзіме ўсю маёмасць, яны спрабавалі трапіць у ЕС. Дабраліся да Расіі, знайшлі праваднікоў, якія іх даставілі ў Беларусь у пагранічную зону і, паказаўшы напрамак да латвійскай мяжы, паехалі. Група амаль суткі блукала па лесе. Выратавала іх суайчынніца, якая патэлефанавала ў службу ратавання. Яна здолела расказаць аб месцы знаходжання, паведаміўшы толькі нумар слупка ў лесе.

Сігнал пачула МНС Латвіі, якое паведаміла сваім калегам у Мінск, а тыя выйшлі на РАНС Верхнядзвінска. Далей інфармацыя была даведзеная да полацкіх памежнікаў. Але распазнаць каардынаты ўдалося толькі з дапамогай леснікоў, якія і вызначылі знаходжанне слупка па нумары. Памежнікі з леснікамі, знайшоўшы месца знаходжання грамадзян Ірака, убачылі прамоклых, лёгка апранутых, галодных, пакусаных камарамі і мошкай жанчын, дзяцей і мужчын. Іншаземцам аказаная неабходная дапамога. Іх здароўю нічога не пагражае. Зараз з іракцамі праводзіцца разбор. Яны прызнаныя парушальнікамі мяжы, і іх чакае дэпартацыя. 

5 чэрвеня ў населеным пункце Беняконі Воранаўскага раёна за спробу незаконна трапіць у Літву лідскія памежнікі затрымалі двух грамадзян Грузіі. Высветлілася, што каўказцам дабрацца да мяжы дапамог беларус за ўзнагароджанне. 

6 чэрвеня смаргонскім памежнікам паступіла інфармацыя, што на трасе Полацк — Віцебск заўважаная група невядомых асоб. Хутка каля лініі беларуска-літоўскай мяжы былі затрыманыя восем грамадзян В`етнама і адзін — Расіі, чачэнец. Мужчына быў правадніком, але таксама збіраўся незаконна перасячы мяжу і застацца ў Літве з мэтай паляпшэння ўмоў жыцця.

7 чэрвеня смаргонскія памежнікі затрымалі грамадзянку Эквадора. Яна, рухаючыся ў цягніку Масква — Калінінград, паказала пашпарт, які ёй не належыць. Сапраўдны дакумент знаходзіўся ў асабістых рэчах, праўда, ён быў з прыкметамі падробкі.

6 чэрвеня брэсцкія памежнікі ў пункце пропуску "Брэст" не прапусцілі грамадзянку Украіны, пастаянную жыхарку Чэхіі, якая ехала ў аўтамабілі "БМВ". Жанчына паказала пашпарт, у якім былі выяўленыя прыкметы частковай падробкі. Выкарыстоўваючы гэты дакумент, яна спрабавала выехаць у Польшчу. Праводзіцца разбор. 

У гэты ж дзень пінскія памежнікі за спробу парушэння мяжы Беларусі з Украінай затрымалі ўкраінскага грамадзяніна, жыхара Цярнопальскай вобласці. Падчас разбору высветлілася, што прычынай яго бедаў стала празмернае ўжыванне спіртных напояў падчас падарожжа ў Беларусь. Мяжу мужчына перасек устаноўленым парадкам цераз пункт пропуску "Верхні Церабяжоў" на рэйсавым аўтобусе, але падчас прыпынку выйшаў і адстаў.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 8 чэрвеня 2015
 
Дата публикации:08.06.2015
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:864
 
Ключевые слова:
Граница Нелегальная миграция Евросоюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме