https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сёння юнакі — заўтра кіраўнікі


У Мінску распачаўся рэспубліканскі моладзевы форум «Лідар».
На мерапрыемства прыехала больш за сто прадстаўнікоў студэнцкай, працоўнай моладзі і той, якая яшчэ вучыцца.

Першымі ўдзельнікаў віталі сенатары, а дакладней — старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч. «У нас у краіне выдатная моладзь, і не толькі я так лічу. Моладзь энергічная, адукаваная, законапаслухмяная, і зусім не маюць рацыі тыя, хто сцвярджае адваротнае. Моладзь, вядома, амбіцыйная па сваёй сутнасці, і, хутчэй за ўсё, мы, як людзі старэйшага пакалення, недастаткова працуем, каб заўважаць у гэтым асяроддзі найлепшых і давяраць ім адказныя ўчасткі работы, у тым ліку ў органах дзяржаўнага кіравання, дэпутацкім корпусе», — сказаў спікер верхняй палаты. На яго думку, трэба актыўней працаваць у гэтым кірунку, выяўляць лідараў і весці планамерную працу, як гэта і робіць Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.

Ён таксама прапанаваў БРСМ уносіць прапановы наконт найбольш перспектыўных і таленавітых маладых людзей. Гэта, паводле слоў старшыні Савета Рэспублікі, можна будзе рабіць «праз Адміністрацыю Прэзідэнта, аблвыканкамы і Мінгарвыканкам», а таксама Міхаіл Мясніковіч паабяцаў, што ў працэс уключыцца і Савет Рэспублікі. Калі такая сістэма будзе ўведзена ў практыку, праца аб’яднання над фарміраваннем будучых кадраў набудзе сапраўдную карысць.

Форум «Лідар» — адно са звёнаў лідарскай праграмы Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Яе асноўная задача — мэтавая падрыхтоўка тых, хто валодае здольнасцямі і патэнцыялам да кіраўніцкай дзейнасці. «Нашы актывісты, збіраючыся разам, па сутнасці, натхняюцца, бо бачаць, што па ўсёй краіне ёсць такія ж маладыя людзі, як яны — ініцыятыўныя, актыўныя, са сваім пунктам гледжання. І хто ведае, можа, праз гады менавіта гэтыя хлопцы стануць сенатарамі, дэпутатамі, кіраўнікамі», — дзеліцца сваім бачаннем першы сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Андрэй Белякоў.

Дарэчы, лідары завіталі не з пустымі рукамі, а з ідэямі і праектамі. Так, Марыя Гаўрылік, пяцікурсніца гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы кіруе дзейнасцю БРСМ на сваім факультэце, а ў найбліжэйшай будучыні стане настаўніцай беларускай мовы і літаратуры. «Настаўнік таксама павінен весці за сабой, быць актыўным, — кажа яна. — Я лічу, што сёння важна прывіваць дзецям культуру чытання. Таму трэба заахвочваць праводзіць як выхаваўчыя, так і навуковыя мерапрыемствы». А Марк Шамсутдзінаў, вучань 10-га класа 5-й гімназіі Гродна, які ў будучыні збіраецца вучыцца на псіхатэрапеўта, ужо арганізоўвае ў гімназіі мерапрыемствы па псіхалагічным развіцці. І за такімі маладымі, ініцыятыўнымі сапраўды будучыня.

Вераніка Пуставіт
Звязда, 6 чэрвеня 2016
 
Дата публикации:06.06.2015
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1236
 
Ключевые слова:
БРСМ Молодёжь Беларуси Управление
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме