https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курсы валют на 3 чэрвеня


Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 3 чэрвеня 2015 года.
На 3 чэрвеня Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 14.912 беларускіх рублёў
Еўра — 16.324
Расійскі рубель — 279,12
Украінская грыўна — 705,89

Кошык валют — 3.120,51

У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара вырас на 97 рублёў (0,65%), еўра — на 170 (1,05%), расійскага рубля — на 0,37 (0,13%), грыўны — на 4,24 (0,60%). Курс кошыка валют вырас на 17,52 рубля (0,56%) у параўнанні з папярэднім днём і на 350,26 рубля (12,64%) у параўнанні з паказчыкам на 9 студзеня 2015 года (2.770,25 рубля), калі Нацбанк змяніў долю валют у кошыку (долар, еўра, расійскі рубель — 0,3, 0,3 і 0,4 замест роўных частак).

Каэфіцыент "еўра/долар" — 1,0947, "долар/расійскі рубель" — 53,425, "долар/грыўна" — 21,125.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў 3 чэрвеня ў 8.55 долар куплялі па 14.730—14.900 і прадавалі па 14.950—15.100 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі вырас на 73 рублі (да 14.830), продажу — на 69 (да 15.020).

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 14.700—14.800 пры куплі, 15.000—15.100 пры продажы.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 3 чэрвеня 2015
 
Дата публикации:03.06.2015
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:892
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме