https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


X Беларускі міжнародны медыяфорум адкрые праект "Беларусь непакораная"


Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі Беларусі.
X Беларускі міжнародны медыяфорум "Партнёрства ў імя будучыні: спадчына Вялікай Перамогі", які пройдзе з 7 па 10 чэрвеня ў Мінску, Мінскай і Брэсцкай абласцях, адкрые праект "Беларусь непакораная".

Удзельнікі медыяфоруму наведаюць Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, дзе адбудзецца сустрэча са старшынёй Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Андрэем Шорцам. Затым госці беларускай сталіцы наведаюць гісторыка-культурны комплекс "Лінія Сталіна".

Праект "Беларусь непакораная" таксама ўключае наведванне гасцямі мемарыяльных комплексаў "Брэсцкая крэпасць-герой" і "Хатынь". Акрамя таго, падрыхтаваны тэматычныя экспазіцыі, прысвечаныя 70-годдзю Вялікай Перамогі: фотавыстаўка інфармацыйнага агенцтва БЕЛТА "Этапы Вялікай Перамогі", тэматычная экспазіцыя Нацыянальнай кніжнай палаты "Слова клікала да перамогі. Падпольныя і партызанскія газеты часоў Вялікай Айчыннай вайны", лепшыя работы міжнароднага конкурсу патрыятычнага плаката моладзі краін СНД "Нам дарагі мір".

У праграме мерапрыемствы, на якія запрошаны больш за 400 удзельнікаў з 20 краін, - пленарнае пасяджэнне з правядзеннем тэматычных панэльных дыскусій, летняя школа журналістыкі з правядзеннем майстар-класаў вядучых замежных і беларускіх журналістаў.

Традыцыйна ў форуме прымаюць удзел кіраўнікі вядучых СМІ краін СНД, Балтыі і далёкага замежжа. Сярод іх - генеральны дырэктар міжнароднага інфармацыйнага агенцтва "Казінфарм" (Казахстан) Даўрэн Дыяраў, генеральны дырэктар агенцтва міжнароднай інфармацыі "Trend" (Азербайджан) Ільгар Гусейнаў, галоўны рэдактар часопіса "Мир и политика", правадзейны член расійскай Акадэміі ваенных навук Эраст Галумаў і іншыя.

Беларускі міжнародны медыяфорум стаў знакавым міжнародным праектам, які традыцыйна выступае пляцоўкай для абмену думкамі і выпрацоўкі новых ідэй, прадастаўляе магчымасць кансалідацыі намаганняў міжнароднай прэс-супольнасці, экспертаў розных галін ведаў у паглыбленні партнёрства, удасканаленні міждзяржаўных інтэграцыйных працэсаў, стварэнні агульнай гуманітарнай прасторы СНД.

Сёлетні форум праводзіцца ў кантэксце знакавай для постсавецкай прасторы і ўсяго свету юбілейнай даты - 70-годдзя Вялікай Перамогі, асаблівай міратворчай ролі Беларусі ва ўмовах складанай геапалітычнай сітуацыі.

Арганізатарамі выступаюць Міністэрства інфармацыі Беларусі, Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы, Міждзяржаўны фонд гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў СНД пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Беларусі, Мінскага гарадскога і Мінскага, Брэсцкага абласных выканаўчых камітэтаў.

Беларускі міжнародны медыяфорум праводзіцца ў Беларусі штогод, пачынаючы з 2006 года, пры фінансавай падтрымцы Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы і Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД.

4 чэрвеня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.06.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1004
 
Ключевые слова:
Союзное государство Содружество независимых государств Медиафорум 70-летие Победы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме