https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Перакрыт буйны канал пастаўкі ў Беларусь псіхатропаў


Пра гэта паведамілі ў МУС.
Аператыўнікі сталічнага наркакантролю вызначылі месцазнаходжанне ў Расіі тайніка, з якога наркадзельцы збіраліся забраць 3 кг мефедрону для рэалізацыі ў Беларусі. Пры ўзаемадзеянні з калегамі з суседняй краіны тавар быў канфіскаваны.

Далей сталічныя праваахоўнікі сумесна з супрацоўнікамі УУС Віцебска і Аршанскага РУУС пры сілавой падтрымцы АМАП і аператыўнай таможні з доказамі злачынства затрымалі шасцярых наркакур’ераў ва ўзросце ад 16 да 40 гадоў. У жыхароў Мінска, Мінскай і Віцебскай абласцей выяўлены буйныя партыі аналагічнага псіхатропу. Яны прызначаліся для распаўсюджвання па ўсёй краіне. Іх агульная вага дасягаў больш за 2,3 кг.

Усе зламыснікі з’яўляюцца звёнамі аднаго злачыннага ланцуга.

Распачаты крымінальныя справы за незаконны абарот наркотыкаў з мэтай збыту. 

Звязда, 27 кастрычніка 2023
 
Дата публикации:27.10.2023
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:266
 
Ключевые слова:
Криминал Наркотики Психотропы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме