Мінсувязі выпусціць у абарачэнне восем паштовых марак серыі «З Новым годам і Раством Хрыстовым»
16 кастрычніка Міністэрства сувязі і інфарматызацыі выпусціць у абарачэнне восем паштовых марак з серыі «З Новым годам і Раством Хрыстовым!», паведамляе РУП «Белпошта».
Мастак — Віктар Чайчук, дызайнер — Яўгенія Бядонік.
У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне на паштамце ў Мінску будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».