https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 16 кастрычніка 2023 года


Гэты дзень з`яўляецца дзвесце восемдзесят дзевятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 76 дзён.
У гэты дзень у 1923 годзе была заснавана кінакампанія Уолта Дыснея. Якія яшчэ падзеі адбыліся 16 кастрычніка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 16 кастрычніка

У 1946 годзе быў выкананы смяротны прыгавор Нюрнбергскага трыбунала.
У 1978 годзе Караль Вайтыла абраны Папам Рымскім і ўзяў сабе імя Ян Павел ІІ.
У 1988 годзе на цэнтральнам тэлебачанні СССР пачаўся паказ тэлесерыяла "Рабыня Ізаўра" – першага бразільскага серыяла на савецкім тэлебачанні.

Хто нарадзіўся 16 кастрычніка

1884 год: Фларыян Ждановіч, беларускі акцёр і рэжысёр.
1925 год: Мікалай Залозны, беларускі мастак.

Таксама сёння нарадзіліся ірландскі пісьменнік Оскар Уайльд і амерыканскі драматург Юджын О`Ніл.

16 кастрычніка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Дыянісія Арэапагіта. У народзе яго называлі Дзяніс Пазімні. Казалі: "Прыйшоў Дзяніс, пацягнуў дзень на ніз". Сапраўды дзень ужо становіцца кароткі, хутка змяркаецца, сонейка ўстае пазней.

У гэты дзень людзі асабліва баяліся сурокаў і нячыстай сілы. Каб уратавацца, чыталі малітвы, а таксама насілі з сабой асінавую кару. Пра гэта дрэва кажуць, што яно адпуджвае ўсялякае зло.

Баяліся таксама ліхаманкі. Лічылася, што з гэтага дня па вёсках ходзяць восеньскія ліхаманкі – яны могуць трапіць, нібы сор, у вочы ці забрацца пад адзенне. Каб абараніцца ад ліхаманак, вешалі ў хаце звязкі цыбулі або часнаку – зараз мы ведаем пра іх антыбактэрыяльныя ўласцівасці, а нашы продкі верылі, што непрыемным пахам гэтай агародніны можна адпудзіць нечысць.

Sputnik, 16 кастрычніка 2023
 
Дата публикации:16.10.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:245
 
Ключевые слова:
Октябрь Календарь Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме