Такое рашэнне прынята пастановай праўлення Нацыянальнага банка ад 5 верасня 2014 года нумар 560 зыходзячы з немэтазгоднасці далейшага выкарыстання названых банкнот у наяўным грашовым абарачэнні і ў мэтах скарачэння дзяржаўных расходаў на іх выраб, адзначылі ва ўпраўленні рэгулятара.
Да 1 ліпеня 2015 года банкноты наміналам 50 руб. падлягаюць прыёму пры ўсіх відах плацяжоў усімі суб’ектамі гаспадарання, у тым ліку і банкамі краіны.
З 1 ліпеня 2015 года банкі і суб’екты гаспадарання спыняць выдачу названых банкнот фізічным асобам, у тым ліку ў якасці здачы. Пры гэтым банкі будуць прымаць банкноты наміналам 50 руб. ад суб’ектаў гаспадарання да 1 верасня 2015 года.
Абмяняць банкноты можна будзе без абмежаванняў і без спагнання камісійнай платы ў любой суме, кратнай Br100. З 1 ліпеня па 31 снежня 2015 года ўключна гэта можна будзе зрабіць у Нацыянальным банку і банках краіны. А з 1 студзеня па 30 чэрвеня 2016 года ўключна — толькі ў Нацбанку.
З 1 ліпеня 2016 года банкноты наміналам 50 руб. будуць выключаны з абарачэння і будуць лічыцца несапраўднымі.
Звязда, 22 верасня 2014