https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі аб`ём дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ў I паўгоддзі перасягнуў Br190 млрд


Аб гэтым паведамілі ва ўпраўленні дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкі насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
У Беларусі ў студзені-чэрвені бягучага года атрымальнікамі дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі (ДАСД) на агульную суму Br190,2 млрд сталі 108,3 тыс. чалавек.

Пры дапамозе ДАСД дзяржава забяспечвае падтрымку малазабяспечаных грамадзян і тых, хто знаходзіцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Традыцыйна асноўнымі атрымальнікамі дапамогі з`яўляюцца шматдзетныя і няпоўныя сем`і, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей.

У першым паўгоддзі бягучага года штомесячная сацыяльная дапамога была назначана 15,4 тыс. чалавек на суму Br40,5 млрд. Атрымальнікамі аднаразовай сацыяльнай дапамогі ў студзені-чэрвені сталі 10,4 тыс. чалавек, аб`ём фінансавання на выплату гэтай дапамогі дасягнуў амаль Br11,3 млрд.

У сістэму ДАСД уваходзіць таксама бясплатнае забеспячэнне прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця. Такая дапамога выдзелена ў студзені-чэрвені бягучага года 22,7 тыс. малалетніх дзяцей на агульную суму Br59,7 млрд. У першым паўгоддзі на пакрыццё затрат на набыццё падгузкаў накіравана больш за Br58 млрд, дапамогу на памперсы атрымалі 36,4 тыс. інвалідаў першай групы і дзяцей-інвалідаў, якія маюць чацвёртую ступень страты здароўя. Сацыяльная дапамога на аплату тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі прадастаўлена больш як 11,2 тыс. чалавек на суму Br20,7 млрд.

Паводле слоў спецыялістаў, штомесячная і аднаразовая сацыяльныя дапамогі выдзяляюцца ў грашовай наяўнай, грашовай безнаяўнай і натуральнай формах; сацыяльная дапамога для пакрыцця затрат на набыццё падгузкаў - у грашовай наяўнай форме; на аплату тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі - у грашовай наяўнай і грашовай безнаяўнай формах.

З 1 студзеня 2014 года ўступіў у сілу ўказ нумар 550 "Аб некаторых пытаннях рэгулявання тарыфаў (цэн) на жыллёва-камунальныя паслугі і ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь". Ён змяшчае шэраг навацый у адносінах да ДАСД. Так, павялічана перыядычнасць атрымання сацыяльнай дапамогі для пакрыцця затрат на набыццё падгузкаў з 2 да 4 раз на працягу каляндарнага года (пры захаванні агульнага аб`ёму дапамогі). Уведзены дадатковы спосаб выплаты штомесячнай і аднаразовай дапамог і сацыяльнай дапамогі для пакрыцця затрат на набыццё падгузкаў для асобных катэгорый непрацаздольных грамадзян і сем`яў - праз арганізацыі, якія ажыццяўляюць дзейнасць па дастаўцы пенсій і дапамог. Указам прадугледжаны абмежаванні па прадастаўленні ДАСД у выглядзе штомесячнай сацыяльнай дапамогі і забеспячэння прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця ў адносінах да працаздольных членаў сям`і (грамадзян), якія на працягу 12 месяцаў, што папярэднічаюць месяцу звароту, менш як 6 месяцаў з`яўляліся занятымі або зарэгістраванымі ў якасці беспрацоўнага; з`яўляючыся беспрацоўнымі, на працягу 6 месяцаў, якія папярэднічалі месяцу звароту, адмовіліся ад прапанаванай прыдатнай работы або ад праходжання прафпадрыхтоўкі альбо павышэння кваліфікацыі па накіраванні органаў па працы, занятасці і сацабароне. Пашыраны паўнамоцтвы камісіі па аказанні ДАСД. Пашыраны пералік падстаў для адмовы ў прадастаўленні сацыяльных выплат сем`ям, што паўторна звяртаюцца па дапамогу, у якіх працаздольны член сям`і не выканаў вызначаны камісіяй план па самастойным паляпшэнні матэрыяльнага становішча. Дапоўнены ўмовы прадастаўлення штомесячнай сацыяльнай дапамогі - такая дапамога прадастаўляецца пры рэалізацыі сям`ёй права на атрыманне ў адпаведнасці з заканадаўствам сацыяльных трансфертаў, а таксама аліментаў.

У Беларусі ў мінулым годзе атрымальнікамі дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі на агульную суму Br372,9 млрд сталі 200,7 тыс. чалавек.

13 жніўня 2014, Мінск
Алена Прус - БЕЛТА
 
Дата публикации:13.08.2014
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1283
 
Ключевые слова:
Соцзащита в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме