https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Адразу тры выстаўкі да 100-годдзя пачатку Першай сусветнай вайны адкрыліся ў Нацыянальнай бібліятэцы


Аб гэтым паведамілі ў галоўным кнігасховішчы краіны.
Культурна-асветніцкі праект "Перазвон стагоддзяў" да 100-годдзя пачатку Першай сусветнай вайны адкрыўся 7 жніўня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Праект складаецца з трох тэматычных экспазіцый. Адна з іх - "Першая сусветная вайна ў літаграфіях Жана-Луі Фарэна" - створана з фондаў бібліятэкі. Літаграфіі датуюцца 1914-1917 гадамі.

Рэпрадукцыі амерыканскіх плакатаў, створаных у час баявых дзеянняў, дыскі і кнігі можна паглядзець у экспазіцыі "Першая сусветная вайна ў амерыканскім плакаце, літаратуры, кіно і музыцы".

Выстаўка "Пераклічка стагоддзяў: Першая сусветная вайна і свет сёння" прадстаўляе графічныя работы, выкананыя мастакамі і педагогамі з Беларусі, Расіі і Украіны па матывах паэтычных і празаічных твораў вядомых пісьменнікаў.

Праект падрыхтаваны Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, пасольствам ЗША ў Беларусі і грамадскай арганізацыяй "Беларускі зялёны крыж". Экспазіцыі дэманструюцца на 3-м паверсе бібліятэкі да 10 верасня.

7 жніўня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.08.2014
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1362
 
Ключевые слова:
Выставка Первая мировая война Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме