https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Белгазпрамбанк" набыў на аўкцыёне McDougall`s у Лондане тры карціны Дзмітрыя Сцялецкага


Карпаратыўная калекцыя "Белгазпрамбанка" папоўнілася новымі творамі мастацтва.
Як паведамілі ў прэс-службе "Белгазпрамбанка", на праведзеным нядаўна ў Лондане аўкцыёне McDougall`s банкам набыты тры палатны Дзмітрыя Сцялецкага — дыпціх "Баяры" і карціна "Казка".

"Белгазпрамбанк" у другі раз звяртаецца да спадчыны таленавітага ураджэнца Брэста, прадстаўніка кірунку рускі мадэрн. У 2013 годзе банк набыў карціну Сцялецкага "Ноч святога Іаана", якая стала першым творам майстра, вернутым у Беларусь, на гістарычную радзіму аўтара.

У банку разлічваюць, што дзякуючы новым паступленням у карпаратыўную калекцыю беларусы змогуць атрымаць больш поўнае ўяўленне пра творчасць знакамітага земляка, пра яго ўнікальны стыль, які спалучыў традыцыі старажытнарускага мастацтва і еўрапейскага жывапісу мадэрну.
_____________________________________
Даведка. Дзмітрый Сцялецкі (1875—1947) — мастак, удзельнік аб`яднання "Свет мастацтва", папулярызатар рускай культуры за мяжой. Нарадзіўся ў Брэсце ў сям`і ваеннага інжынера. З 1914 года жыў у Парыжы. Большасць з найболей значных яго работ створана ў рэчышчы рускага стылю як адмысловай тэндэнцыі мастацтва мадэрну.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 6 жніўня 2014
 
Дата публикации:06.08.2014
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1184
 
Ключевые слова:
Живопись Дмитрий Стелецкий Художники Беларуси Брэст
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме