https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Нацыянальны банк Беларусі 23 ліпеня ўводзіць у абарачэнне памятныя манеты "Звычайная зязюля" серыі "Птушка года"


Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.

Выпушчаны ў абарачэнне сярэбраная і медна-нікелевая манеты. Першая наміналам Br10, пробай сплаву 925, масай 16,81 г, дыяметрам 32 мм. Другая - наміналам Br1, масай 13,16 г, дыяметрам 32 мм.

Манеты маюць форму круга, з правага і адваротнага бакоў - кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.

Аверс: уверсе - рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, па крузе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры - выява маленькай птушкі на далонях, пад ёй справа - год чаканкі (на сярэбранай - проба сплаву); унізе - намінал: 10 РУБЛЁЎ (на сярэбранай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай). Рэверс: у цэнтры - рэльефная выява зязюлі (яна прызнана ў Беларусі ў 2014 годзе птушкай года); па крузе надпісы: уверсе - ПТУШКА ГОДА, унізе - ЗВЫЧАЙНАЯ ЗЯЗЮЛЯ.

Манеты адчаканены ў РДП "Казахстанскі манетны двор Нацыянальнага Банка Рэспублікі Казахстан". Тыраж сярэбраных манет - 2 тыс. штук, медна-нікелевых - 4 тыс. штук. Сярэбраныя манеты выраблены якасцю "пруф", медна-нікелевыя - "пруф-лайк".

Выпушчаныя ў абарачэнне манеты з`яўляюцца законным плацежным сродкам Беларусі і абавязковыя для прыёму па намінальнай вартасці ва ўсе віды плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.

23 ліпеня 2014, Мінск
БЕЛТА

 
Дата публикации:23.07.2014
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1032
 
Ключевые слова:
Нумизматика Монеты Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме