https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Расійскія Ка-52 і Су-34 прымуць удзел у паветраным парадзе ў Дзень Незалежнасці Беларусі


Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі.
Верталёты Ка-52 і самалёты Су-34 ВПС Расіі прымуць удзел у паветраным парадзе ў азнаменаванне Дня Незалежнасці і 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, які пройдзе 3 ліпеня ў Мінску.

Удзел расійскіх ВПС стане сёлета адной з асаблівасцей паветранага парада. У прыватнасці, гледачы ўбачаць у небе над сталіцай у складзе лётнага эшалона звяно верталётаў Ка-52 344-га цэнтра баявога прымянення і падрыхтоўкі лётнага складу (авіяцыйнага персаналу армейскай авіяцыі) і самалётаў Су-34 47-га змешанага авіяцыйнага палка ВПС Расіі.

Усяго ж у паветраным парадзе будзе задзейнічана 40 паветраных суднаў, з якіх 22 самалёты. Схема пастраення баявога парадку авіяцыі на паветраным парадзе будзе складацца з пралёту 7 звёнаў самалётаў і верталётаў у самкнутых баявых парадках. Гледачы ўбачаць вучэбна-баявыя самалёты Л-39, верталёты Мі-2, Мі-8 і Мі-24, штурмавікі Су-25, знішчальнікі МіГ-29 і ваенна-транспартны самалёт Іл-76.

Авіяцыйная тэхніка, якая ўдзельнічае ў парадзе, перабазіравана на аэрадром Мачулішчы. Да парада будуць праведзены некалькі трэніровак, у ходзе якіх пілоты адпрацуюць пытанні ўзаемадзеяння ў складзе паветранага эшалона. Паветраныя судны ў небе над сталіцай будуць пілатаваць лепшыя лётчыкі авіяцыі ВПС і войскаў ППА. Сярод іх 2 лётчыкі-снайперы і 26 лётчыкаў 1-га класа.

24 чэрвеня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:24.06.2014
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1260
 
Ключевые слова:
Военный парад День Независимости Освобождение Беларуси Минск Авиация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме