https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў і гасцей XIV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі з яго адкрыццём


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Гэты прадстаўнічы культурны форум з гонарам выконвае пачэсную місію развіцця і папулярызацыі айчыннай літаратуры і музычнага мастацтва, - гаворыцца ў віншаванні. - На сцэнічных пляцоўках Маладзечна выступаюць самыя знакамітыя артысты, аб`яднаныя любоўю да роднага слова і песні. Адной з незабыўных старонак з`яўляецца конкурс маладых выканаўцаў, які адкрыў многім майстрам беларускай эстрады шлях на вялікую сцэну".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што цяперашні фестываль прадаўжае свае добрыя традыцыі і пашырае гарызонты, каб нагадаць нам лепшыя старонкі музычнай спадчыны і адкрыць новыя імёны сучасных кампазітараў, паэтаў і спевакоў. Яго разнастайная праграма, прысвечаная 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 45-годдзю легендарнага ансамбля "Песняры", стане яшчэ адным важкім укладам у патрыятычнае выхаванне грамадзян і ўмацаванне духоўнага адзінства народа.

13 чэрвеня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:13.06.2014
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1248
 
Ключевые слова:
Маладзечна Фэст культуры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме