https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Недзяржаўны сектар эканомікі за студзень-май забяспечыў 73,8 працэнта паступленняў у бюджэт Мінска


Аб гэтым паведамілі ў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Беларусі па Мінску.
Недзяржаўным сектарам эканомікі за пяць месяцаў 2014 года забяспечана 73,8 працэнта паступленняў у кансалідаваны бюджэт Мінска.

У структуры паступленняў па катэгорыях плацельшчыкаў лідзіруюць арганізацыі недзяржаўнага сектара эканомікі - 70 працэнтаў, на арганізацыі дзяржаўнага сектара эканомікі прыпадае 26,2 працэнта паступленняў, на індывідуальных прадпрымальнікаў - 1,8 працэнта, на іншых фізічных асоб - 2 працэнты.

У рэйтынгу буйнейшых плацельшчыкаў сталіцы знаходзяцца ААТ "Газпрам трансгаз Беларусь", ЗТАА "Лукойл Беларусь", ТАА "Тытунь-інвест", ЗАТ "Мінскі завод вінаградных він", ААТ "Мінск Крышталь", ЗП "Вэлком", СТАА "Мабільныя ТэлеСістэмы", РУП "Мінскэнерга", ААТ "Піўзавод Аліварыя", ААТ "БПБ-Ашчадбанк", якімі ў сукупнасці забяспечана 32,2 працэнта кансалідаваных даходаў горада.

На 1 мая колькасць плацельшчыкаў падаткаў, збораў (пошлін) склала больш за 324 тыс., у тым ліку 58608 арганізацый, 71546 індывідуальных прадпрымальнікаў і 194214 фізічных асоб. За кошт паступленняў плацяжоў ад плацельшчыкаў Мінска за студзень-май 2014 года сфарміравана Br29,3 трлн. даходаў дзяржаўнага бюджэту, у тым ліку ў рэспубліканскі бюджэт паступіла Br16,7 трлн.

Кансалідаваны бюджэт Мінска на 45,5 працэнта сфарміраваны паступленнямі падатку на дабаўленую вартасць, значныя аб`ёмы плацяжоў па падаходным падатку (14 працэнтаў), па падатку на прыбытак (11,9 працэнта), акцызах (5,5 працэнта), падатку на даходы (2,5 працэнта), падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання (2 працэнты), зямельным падатку (2 працэнты), падатку на нерухомую маёмасць (1,6 працэнта).

Плацельшчыкамі Савецкага раёна забяспечана 21,3 працэнта кансалідаваных даходаў горада, істотны ўклад у фарміраванне даходаў бюджэту ўнесены плацельшчыкамі Маскоўскага (16,5 працэнта) і Першамайскага (12,3 працэнта) районов.

19 чэрвеня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.06.2014
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:946
 
Ключевые слова:
Налоги Предпринимательство Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме