У творчым спаборніцтве былі заяўлены па тры ігравыя і анімацыйныя праекты.
Конкурсная камісія падтрымала анімацыйны кінапраект, у які ўваходзяць мультфільмы "Глінка" і "Іаган Штраус" (цыкл "Казкі старога піяніна"). Таксама падтрымку атрымае ігравы кінапраект "Дзяржаўная граніца", які складаецца з фільма 10 "Аперацыя "Франклін" і фільма 11 "Грошы не пахнуць" (цыкл "Дзяржаўная граніца. Легенды АСАМ"). Абодва кінапраекты прадставіла Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм".
Вытворчасць анімацыйнай карціны фінансуецца са сродкаў рэспубліканскага бюджэту да 100 працэнтаў яе кошту, а ігравой стужкі - да 70 працэнтаў. Арыенціровачная сума на стварэнне мультыплікацыйнага фільма - Br1 млрд. Для ігравога фільма гэта лічба складае Br10 млрд.
У конкурсе маглі ўдзельнічаць толькі беларускія арганізацыі кінематаграфіі.
24 траўня 2014, Мінск
БЕЛТА