https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Беларусі выпушчаны паштовыя маркі з выявай Вікторыі Азаранкі і Максіма Мірнага


Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі выпусціла ў абарот дзве паштовыя маркі серыі "Лідары беларускага тэніса" з выявай Вікторыі Азаранкі і Максіма Мірнага, паведамляецца на сайце РУП "Белпошта".
На марках надрукавана эмблема Беларускай тэніснай федэрацыі (БТФ). Дызайн марак стварыў Іван Лукін. На марцы "Тэніс. Вікторыя Азаранка" спартсменка паказана на фоне воблачнага неба падчас падачы мяча. На другой марцы Максім Мірны адбівае мяч саперніка. Усе надпісы зробленыя на англійскай і беларускай мовах.

Як тлумачыць "Белпошта", абедзве маркі маюць намінал "Р", што адпавядае тарыфу на перасылку міжнароднага простага пісьмовага допісу (лісты, бандэролі і дробныя пакеты) вагой да 20 грамаў, у тым ліку прыярытэтнага.

Цырымонія гашэння марак адбылася 14 жніўня на цэнтральным корце Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе ў Мінску. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі БТФ, РУП "Белпошта" і бацькі Азаранкі і Мірнага.

Вікторыя Азаранка нарадзілася 31 ліпеня 1989 года ў Мінску, цяпер жыве ў Монтэ-Карла (Княства Манака). З 2010 года з`яўляецца заслужаным майстрам спорту Беларусі, у 2012 годзе была ўзнагароджана ордэнам Айчыны III ступені. У 2012 годзе стала бронзавай чэмпіёнкай у адзіночным разрадзе на Алімпійскіх гульнях у Лондане. Азаранка была лідарам у рэйтынгу WТА (Жаночая тэнісная асацыяцыя) ўвогуле 51 тыдзень.

Максім Мірны нарадзіўся 6 ліпеня 1977 года ў Мінску, цяпер жыве ў Брадэнтане (штат Фларыда, ЗША). Заслужаны майстар спорту Беларусі з 2001 года. Узначальваў сусветны рэйтынг у парным разрадзе на працягу 15 тыдняў. На Алімпійскіх гульнях у Лондане ў 2012 годзе разам з Вікторыяй Азаранкай заваяваў золата ў змешаным разрадзе.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 14 жніўня 2013
 
Дата публикации:14.08.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1801
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Максим Мирный Виктория Азаренко Почта Филателия Теннис
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме