https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Барда Змітра Сідаровіча знайшлі нежывым ва ўласнай кватэры


Прызначана судова-медыцынская экспертыза, якая вызначыць дакладную прычыну смерці З.Сідаровіча.
«Ён двое сутак не адказваў на тэлефанаванні. У яго быў канцэрт, але ён не з`явіўся на яго, — расказвае сябар памерлага, прадпрымальнік Алесь Суша. — Тады бацькі і былая жонка неяк змаглі трапіць у кватэру ў Зялёным Лузе. Цяпер там аператыўнікі, спрабуюць высветліць, што здарылася».

«Судмедэксперт дапускае, што магло быць не забойства. Ускрыццё пакажа», — напісала ў фэйсбуку Марына Сідаровіч.

Зміцер Сідаровіч нарадзіўся ў 1965 у Мінску. Музыка, бард, дудар. У 1991 стварыў гурт «Камелот». Выпусціў кнігу вершаў «Тры жалуды». Аўтар-складальнік даведніка «Вялікія музыкі ХХ стагоддзя». Акрамя бардаўскай песні актыўна займаўся фальклорам. Адраджаў дуду. У 2000 удзельнічаў у альбоме «Вір» гурту «Стары Ольса».

У 2000 Зміцер Сідаровіч разам з гуртамі «Стары Ольса» і «Contredanse» запісаў зборны альбом «Вір» (выйшаў у 2001).

«Следчая група УСК па Мінску працуе ў кватэры Змітра Сідаровіча, дзе сёння ён бы знойдзены без прыкметаў жыцця. Праводзіцца агляд месца здарэння. Пра вынікі паведамім», — напісала ў фэйсбуку прэс-сакратарка Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Пазней Ю. Ганчарова паведаміла ў фэйсбуку:

«Завершаны агляд месца здарэння. Прыкмет гвалтоўнай смерці аглядам не ўстаноўлена. Бачных цялесных пашкоджанняў на целе памерлага няма.

Прызначана судова-медыцынская экспертыза, якая вызначыць дакладную прычыну смерці З.Сідаровіча. УСК па Мінску пачата даследчая праверка».

Наша Ніва, 18 траўня 2014
 
Дата публикации:18.05.2014
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1502
 
Ключевые слова:
Дмитрий Сидарович Некролог
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме