https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


9 жніўня ў Нацыянальным гістарычным музеі адкрылася выстава "Пад знакам Меноры. З гісторыі яўрэйства на Беларусі"


Выстава прысвечаная 90-годдзю дзейнага прэзідэнта Ізраіля Шымона Перэса і 100-годдзю з дня нараджэння былога прэм`ер-міністра краіны Менахема Бегіна.
Менавіта на беларускай зямлі нарадзіліся гэтыя вядомыя ізраільскія дзяржаўныя дзеячы. Фотаматэрыялы, спецыяльна прывезеныя з Ізраіля, знаёмяць наведвальнікаў з біяграфіямі Перэса і Бегіна. Арыгінальныя рэчы яўрэйскага быту, рытуальныя прадметы з калекцый Нацыянальнага гістарычнага музея і Музея гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі дапамогуць адчуць атмасферу яўрэйскага мястэчка першай траціны ХХ стагоддзя, распавядуць пра заняткі, культуру і вераванні яўрэяў.

"Гэтая выстава цікавая тым, што на ёй можна прасачыць, як жыў яўрэйскі народ у мяжы аседласці ў Беларусі і ўва што гэта перарасло ў Дзяржаве Ізраіль, — адзначыў падчас адкрыцця выставы першы сакратар пасольства Ізраіля ў Беларусі Генадзь Палішчук. — Калі мы кажам аб сувязях нашых народаў — гэта адно, а тут мы бачым гэтую сувязь сваімі вачамі. Прыемна ўсведамляць, знаходзячыся ў Беларусі, што гэтая зямля дала нам такіх выбітных людзей, як Шымон Перэс і Менахем Бегін. Вельмі шмат і іншых выхадцаў з Беларусі зрабілі вялізны ўнёсак у стварэнне і развіццё Ізраіля".

"Сёння яўрэяў у Беларусі засталося мала — каля 50 тысяч, — нагадаў архітэктар, старшыня Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб`яднанняў і абшчын Леанід Левін. — А калісьці беларускія яўрэі былі самай вялікай абшчынай у Еўропе. Васямсот тысяч прадстаўнікоў нашага народа, якія жылі на Беларусі, забрала сусветная вайна. Сем выбітных дзеячаў Ізраіля атрымалі пуцёўку ў жыццё ў Беларусі. Але не толькі палітыкаў — наша зямля дала свету такіх вялікіх яўрэяў, як Шагал, Суцін, Азгур і іншыя. І ўсе яны жылі і працавалі пад знакам Меноры".

Выстава арганізавана пры падтрымцы пасольства Ізраіля у Мінску і Музея гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі.

БелаПАН, 9 жніўня 2013
 
Дата публикации:09.08.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2000
 
Ключевые слова:
Беларусь-Израиль Выставка Евреи в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме