https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Іўеўскім раёне 81-гадовы вясковец абакраў сваю суседку


Грэбаванне выкананнем элементарных правіл у частцы захаванасці маёмасці пазбавіла пенсіянерку з вёскі Галімшчына Іўеўскага раёна амаль чатырох мільёнаў рублёў.
Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама, падчас праведзеных аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі крымінальнага вышуку мясцовага райаддзела міліцыі пад падазрэнне ва ўчыненні крадзяжу трапіў аднавясковец пацярпелай. Паводле версіі праваахоўнікаў, 81-гадовы мужчына ведаў, дзе ляжыць ключ ад дома, і гэтым скарыстаўся.

Доўгі час дапамагаючы суседцы па гаспадарцы, падазроны бачыў, куды яна кладзе ключ. Выбраўшы момант, калі пажылая жанчына з раніцы пайшла працаваць на агарод, пенсіянер забраўся да яе ў дом, адкуль пасля вынес тры мільёны сямсот тысяч беларускіх рублёў, якія ляжалі ў шафе. Большая частка з іх была знойдзеная ў падазронага падчас правядзення следчых дзеянняў.

Крымінальная справа распачата на падставе ч. 2 арт. 205 КК (крадзеж, учынены з пранікненнем у жыллё).

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 11 жніўня 2013
 
Дата публикации:11.08.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1435
 
Ключевые слова:
Кримнал Кража Іўе
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме