Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, затрыманы размяшчаў аб`яву ў інтэрнэце па продажы псіхатропаў, а затым на арандаванай машыне прывозіў тавар пакупніку. Падчас затрымання ў машыне падазронага было знойдзена 10 грамаў асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва. У дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў. Раней ён ужо прыцягваўся да адказнасці за аналагічнае злачынства.
Праз некалькі дзён крымінальная справа па тым жа артыкуле КК была распачата ў дачыненні да яшчэ аднаго пастаўшчыка наркатычных рэчываў. Падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў падазроны быў затрыманы па месцы жыхарства.
Пры аглядзе ў кватэры знойдзена больш як тры грамы метадону, два шпрыцы з гатовым наркотыкам для продажу і паляўнічы нож, які захоўваўся пад падушкай.
Зараз абодва затрыманыя знаходзяцца ў ІЧУ. Па гэтых фактах праводзіцца праверка.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 25 красавіка 2014