У прыватнасці, на партале з`явілася опцыя, якая дае магчымасць будучым гасцям чэмпіянату інфармаваць пагранічнікаў аб даце запланаванага прыезду ў Беларусь. Для гэтага трэба запоўніць спецыяльную форму. Як растлумачылі ў пагранічным ведамстве, новаўвядзенне дасць магчымасць больш аператыўна прапускаць гасцей ЧС-2014 праз граніцу.
Акрамя таго, абноўлены сайт пагранведамства зроблены па тэхналогіі адаптыўнага дызайну. Гэта значыць уладальнікам мабільных устройстваў цяпер не трэба перапісваць нейкія дадаткі або шукаць менавіта мабільную версію вэб-рэсурсу. "Яго можна адкрыць на любым устройстве. Прычым усё зроблена менавіта пад сэнсарныя экраны, каб карыстальнік мог адкрываць усё дакрананнем пальца. Таксама мы зрабілі акцэнт на тую інфармацыю, якая найбольш запатрабавана", - расказалі ў прэс-цэнтры камітэта.
На партале ў зручным для большасці карыстальнікаў месцы размешчаны "іконкі" такіх раздзелаў, як "Перасячэнне граніцы з дзецьмі" або "Пытанні, якія задаюцца найбольш часта". Усё зроблена так, каб карыстальнік зрабіў найменшую колькасць "клікаў" у пошуку патрэбнай інфармацыі. У перспектыве Дзяржпагранкамітэт плануе развіваць гэту платформу. Чакаецца, што на партале будуць інтэрактыўныя карта і інфаграфіка.
Увядзенне новага сайта дало магчымасць павялічыць яго наведвальнасць прыкладна ў паўтара-два разы. На стварэнне новай версіі ў прэс-цэнтра Дзяржпагранкамітэта пайшло прыкладна тры месяцы. Пры гэтым пагранічнікі зрабілі новы сайт сваімі сіламі, не прыцягваючы іншых распрацоўшчыкаў.
16 красавіка 2014, Мінск
БЕЛТА