Аўтобусы павышанай камфортнасці МАЗ 107569 будуць курсіраваць у час чэмпіянату свету па хакеі-2014 па маршруце аўтавакзал "Цэнтральны" - Нацыянальны аэрапорт Мінск.
Канструктары Мінскага аўтамабільнага завода правялі сур`ёзную работу па мадэрнізацыі нізкападлогавага аўтобуса асабліва вялікай умяшчальнасці МАЗ 107. У выніку атрымалі новую мадыфікацыю, якая вызначаецца павялічанай колькасцю месц для сядзення (36 замест 24 у базавай мадэлі), павышаным камфортам і наяўнасцю ўмяшчальных багажных паліц. Акрамя новых анатамічных сядзенняў у салоне з`явіліся кандыцыянер, відэарэгістратар і аўдыягіды.
Сярод іншых канструктыўных асаблівасцей мадэрнізаванага аўтобуса - аўтаматычная каробка пераключэння перадач і сучасны магутны рухавік, якія адпавядае экалагічным патрабаванням Еўра-5.
Дзесяццю новымі аўтобусамі павышанай камфортнасці МАЗ 107569 дзяржаўнае прадпрыемства "Мінсктранс" папоўніцца ўжо ў красавіку.
27 сакавіка 2014, Мінск
БЕЛТА