https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


II Фестываль мастацтваў беларусаў свету можа ўвайсці ў праграму святкавання Дня Незалежнасці


Удзел у фестывалі прымуць не толькі творчыя калектывы з розных краін, але і мастакі, фатографы, літаратары - усе, хто папулярызуе беларускую культуру за мяжой.
II Фестываль мастацтваў беларусаў свету можа стаць адным з культурных мерапрыемстваў, прымеркаваных да святкавання Дня Незалежнасці, адзначыў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Міністэрства культуры Беларусі Міхаіл Рыбакоў.

"Цяпер разглядаецца пытанне аб правядзенні фестывалю ў час святкавання Дня Незалежнасці або Дня горада. Канчатковае рашэнне па гэтым пытанні будзе прымацца на ўзроўні намесніка прэм`ер-міністра Анатоля Тозіка, пасля чаго будзем разглядаць пытанне аб пляцоўцы правядзення форуму і колькасці ўдзельнікаў", - сказаў Міхаіл Рыбакоў.

Першы фестываль мастацтваў беларусаў свету прайшоў у 2011 годзе. Ён сабраў амаль 250 прадстаўнікоў беларускай дыяспары з Арменіі, Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Нідэрландаў, Літвы, Латвіі, Польшчы, Расіі, Украіны і ЗША.

Форум праводзіцца з мэтай шырокай прэзентацыі Беларусі, дасягненняў мастацкай творчасці, падтрымкі праектаў суайчыннікаў, якія пражываюць у розных краінах, наладжвання кантактаў з імі і аказання арганізацыйна-метадычнай дапамогі з боку дзяржаўных органаў і грамадскіх арганізацый, мастацкіх калектываў, дзеячаў культуры і мастацтваў Беларусі.

26 сакавіка 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:26.03.2014
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1340
 
Ключевые слова:
Дзень незалежнасці Диаспора Фэст культуры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме