https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Па ўзроўні пенсій Беларусь адстае ад Расіі і апярэджвае Казахстан


Аб гэтым паведаміла 27 сакавіка на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення статыстыкі ўзроўню жыцця насельніцтва і абследаванняў дамашніх гаспадарак Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Канашонак.
Сярэдні памер назначаных пенсій на канец 2013 года ў Беларусі склаў $232 у эквіваленце, у Расіі - $307, у Казахстане - $204.

Паводле слоў Іны Канашонак, да катэгорыі пенсіянераў адносіцца больш за чвэрць насельніцтва Беларусі. У снежні мінулага года ў органах па працы, занятасці і сацабароне на ўліку знаходзілася больш за 2,5 млн чалавек. З іх 81 працэнт - гэта атрымальнікі пенсій па ўзросце, 11 працэнтаў - па інваліднасці, 4 працэнты - у сувязі са стратай карміцеля, 2 працэнты - атрымальнікі сацыяльных пенсій.

У мінулым годзе двойчы (у ліпені і лістападзе) былі праведзены пераразлікі працоўных пенсій. Памеры мінімальных і сацыяльных пенсій, а таксама надбаўкі і павышэнні да пенсій у сувязі са змяненнем бюджэту пражытачнага мінімуму павышаліся чатыры разы (у лютым, маі, жніўні, лістападзе).

У выніку ў 2013 годзе сярэдні памер назначаных пенсій склаў Br2 млн 15 тыс. і вырас у параўнанні з 2012 годам у рэальным выражэнні на 16,4 працэнта.

27 сакавіка 2014, Мінск
Алена Прус - БЕЛТА
 
Дата публикации:27.03.2014
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1121
 
Ключевые слова:
Пенсия Соцзащита в Беларуси Уровень жизни
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме